Надвор’е
У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура — да 18 градусаў цяпла.
У Беларусі і ў сьвеце
У Белдзяржфілярмоніі — цырымонія разьвітаньня з народным артыстам Беларусі Якавам Навуменкам, які загінуў у Севастопалі
У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі — прэсавая канфэрэнцыя старшыні партыі Анатоля Лябедзькі «Цэнзура як інструмэнт барацьбы з кандыдатамі ў дэпутаты ад АГП». Пачатак а 12-ай.
У Нікасіі — сустрэча міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу
У Тампе (Флорыда) — зьезд Рэспубліканскай партыі, які вылучыць кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША
У Лёндане — Летнія паралімпійскія гульні
Гэты дзень у гісторыі:
1289 — заснаваная інквізыцыя
1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у бітве пад Рагозьніцай
1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
1949 — выпрабаваньні першай савецкай атамнай бомбы на палігоне ў Сяміпалацінску (Казахстан)
1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска
1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі»
1992 — адкрылася для наведвальнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах
У гэты дзень нарадзіліся:
1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка
1936 — Джон Макейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак
У гэты дзень памерлі:
1982 — Нахум Гольдман, грамадзкі дзяяч, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і прэзыдэнт Сусьветнага габрэйскага кангрэсу
2006 — Нагіб Махфуз, знакаміты эгіпецкі пісьменьнік-раманіст, адзіны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, які пісаў на арабскай мове
Цытата на памяць:
«Адным з вашых пытаньняў было пытаньне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязьлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч абраў няправільны бок. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім».
Сэнатар Джон Маккейн, з выступу на сустрэчы са студэнтамі ЭГУ.
Год таму на сайце Свабоды
Наста Палажанка: «Для круглага стала з апазыцыяй неабходна вызваліць лідэраў апазыцыі»
Лукашэнка запрашае ўсіх за «круглы стол». Хто пойдзе?
Беларусь — самая нешчасьлівая краіна з самай вялікай інфляцыяй