Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя якасныя здымкі з Марсу


Марсаход Curiosity зрабіў першыя якасныя здымкі Чырвонай плянэты. Гаворка ідзе пра новыя малюнкі, атрыманыя пры дапамозе камэры MastCam.

Апублікаваныя новыя здымкі сьлядоў марсахода на глебе Марсу. Навукоўцаў асабліва зацікавіла вобласьць на схілах гары Шарп, адлюстраваная на панарамным здымку і падобная па структуры да Вялікага каньёну на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі. Навуковая каманда плянуе вывучыць гэтую зону, калі марсаход наблізіцца да гары прыкладна праз тры месяцы.

Як вядома, марсаход абсталяваны 10 сэнсарамі для пошуку арганічных злучэньняў і мінэралаў, неабходных для падтрыманьня жыцьцёвых формаў.

23 жніўня стала вядома, што марсаход Curiosity праехаў першыя мэтры па тэрыторыі Марсу. Спэцыялісты NASA жартам назвалі гэтае дасягненьне першым тэст-драйвам.



Раней паведамлялася пра тое, што ў марсахода сапсаваўся адзін з датчыкаў ветру. Зламанае прыстасаванне адказвала за збор інфармацыі пра надвор’е на паверхні Чырвонай плянэты.

20 жніўня марсаход NASA пасьпяхова выпрабаваў бартавую лязэрную гармату на Марсе.

Як паведамлялася, 9 жніўня 2012 г. марсаход Curiosity перадаў першыя фота з Чырвонай плянэты.



У лістападзе 2011 г. з мысу Канавэрал была запушчаная двухступенная ракета-носьбіт Atlas V з марсаходу Curiosity. Пасьля васьмімесячнага палёту 5 жніўня ён пасьпяхова зьдзейсьніў пасадку ў кратэры Гэйла ў паўднёвай частцы Чырвонай плянэты, а затым перадаў на Зямлю першы каляровы здымак Марсу. Пасадка была названая ў гонар амэрыканскага пісьменьніка Рэя Р. Брэдбэры — аўтара кнігі «марсіянскай кронікі». Тэрмін службы мабільнай лябараторыі коштам 2,5 мільярда даляраў складзе 1 марсіянскі год (686 зямных дзён).

Удалы вопыт амэрыканскага касьмічнага агенцтва прыцягнуў увагу навукоўцаў іншых краінаў. У сярэдзіне жніўня Індыя абвясьціла, што праз год запусьціць уласны апарат да Марсу. У адрозьненьне ад Curiosity, кіраваны модуль азіяцкай краіны ня будзе высаджвацца на паверхні Чырвонай плянэты.

Нядаўна NASA аб’явіла аб сваіх плянах па запуску новага марсіянскага апарату ў 2016 г. Прылада будзе называцца Insight. У адрозьненьне ад рухомай навуковай лябараторыі Curiosity, будзе ўяўляць сабой стацыянарную лябараторыю. Яе асноўнай задачай, як распавялі навукоўцы NASA, стане бурэньне адтуліны ў марсіянскай кары і дасьледаваньне глыбінных пародаў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Assotiated Press.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG