Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла: 26 загінулых пры выбуху на НПЗ


Нафтаперапрацоўчы завод у Амуай лічыцца адным з найбуйнейшых у сьвеце

У Вэнэсуэле пры выбуху на найбуйнейшым нафтаперапрацоўчым заводзе краіны сёньня раніцай загінулі, паводле ўдакладненых дадзеных, 26 чалавек, звыш пяцідзесяці параненыя.

Як заявіла журналістам губэрнатар штату Фалькон, аварыя здарылася ў горадзе Амуай на паўвысьпе Парагуана на паўночным захадзе Венесуэлы. Паводле яе слоў, сярод загінулых – дзесяцігадовы хлопчык.

Нафтаперапрацоўчы завод у Амуай лічыцца адным з найбуйнейшых у сьвеце – ён перарабляе штогод звыш 30-ці мільёнаў тон нафты. Гэта, для параўнаньня, у паўтара раза больш, чым абодва беларускія НПЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG