Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты, у якіх канфіскавалі выбарчую літаратуру, паскардзіліся пракурору


Галіна Лісіцына
Галіна Лісіцына

Двое актывістаў, у якіх 23 жніўня супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва канфіскавалі выбарчую літаратуру, паскардзіліся пракурору вобласьці.

Каардынатары кампаніі «За справядлівыя выбары-2012» па Магілёўскай вобласьці Юры Новікаў і Галіна Лісіцына ў сваёй скарзе канфіскацыю друкаванай прадукцыі называюць «рэальнымі перашкодамі ў ажыцьцяўленьні выбарчых правоў грамадзян у выкананьні іх прадстаўнікамі назіраньня за выбарамі». Актывісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні выбарчых правоў грамадзян.

Акрамя пракурора, аналягічныя скаргі, як сьцьвярджаюць актывісты, 24 жніўня яны даслалі начальніку абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў.

23 жніўня позна ўвечары супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі абласнога цэнтру канфіскавалі друкаваную прадукцыю па вядзеньні назіраньня за выбарамі: мэтадычкі, сшыткі ды газэты «За справядлівыя выбары». Літаратуру, агулам больш за 1500 асобнікаў, міліцыянты выявілі ў машыне Юрыя Новікава. Складзены пратакол канфіскацыі. Паводле Новікава, друкаваная прадукцыя была без выходных зьвестак.

Новікаў і Лісіцына павінны прыйсьці 28 жніўня ў міліцыю, каб даць тлумачэньні. Абаім актывістам інкрымінуецца распаўсюд друкаванай прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG