Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб ядзернай праграме Ірану завяршыліся правалам


Галоўны інспэктар МАГАТЭ Герман Накаэрц
Галоўны інспэктар МАГАТЭ Герман Накаэрц

Перамовы аб іранскай ядзернай праграме паміж Тэгеранам і Міжнародным агенцтвам па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ) завяршыліся сёньня правалам.

Галоўны інспэктар МАГАТЭ Герман Накаэрц заявіў сёньня па выніках перамоваў у Вене, што дасягненьню дамоўленасьці перашкодзілі "важныя разыходжаньні, якія застаюцца паміж бакамі". Пры гэтым ён дадаў, што "на гэты момант" канкрэтнага пляну аб працягу перамоваў – няма.

МАГАТЭ правярае падазрэньні міжнароднай супольнасьці адносна вайсковай накіраванасьці іранскай ядзернай праграмы. У чэрвені правалам завяршыліся і перамовы Ірану з "шасьцёркай" краін-перамоўцаў па гэтым пытаньні. Тэгеран усе закіды на свой рахунак адхіляе.

Тым часам заходнія дыпляматы сьцьвярджаюць, што, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, Іран усталяваў дадатковае абсталяваньне на адным са сваіх ядзерных аб'ектаў, а на іншым – зьнішчае сьляды незаконных распрацовак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG