Для забесьпячэньня выкананьня функцый прадстаўніка Беларусі ў Савеце Эўразійскай эканамічнай камісіі старшыню праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» Сяргею Румасу нададзеныя паўнамоцтвы намесьніка прэм’ер-міністра ў пытаньнях зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ў рамках ЭўрАзЭС, Мытнага саюзу, АЭП, у тым ліку прадстаўніка Беларусі ў Савеце Эўразійскай эканамічнай камісіі, да прызначэньня ва ўстаноўленым парадку намесьніка прэм’ер-міністра, які курыруе адпаведныя пытаньні.
Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Румас быў вызвалены ад пасады віцэ-прэм’ера і прызначаны старшынём праўленьня «Банку разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» 31 ліпеня сёлета. Паралельна ён узначальвае Беларускую фэдэрацыю футболу.