Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Дзень памяці ахвяраў таталітарызму


23 жніўня – агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

Рэзалюцыю аб ўстанаўленьні гэтага дня прыняла Парлямэнцкая асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (ПА АБСЭ) 3 ліпеня 2009 году.

«Нагадваючы, што веданьне гісторыі дапамагае пазьбегнуць паўтарэньня гэткіх злачынстваў у будучыні, і што шчырае і грунтоўнае абмеркаваньне гісторыі будзе спрыяць прымірэньню на падставе ісьціны і ўшанаваньня памяці загіблых ПА АБСЭ зноў пацьвярджае сваю адзіную пазыцыю, якая адкідае таталітарнае кіраваньне ў якой бы то ні было форме незалежна ад яго ідэалягічнай базы» – гаварылася ў рэзалюцыі пад назвай «Аб аб’яднаньні падзеленай Эўропы».

Рэзалюцыя, якая ня мела абавязковай сілы і ўяўляла сабою палітычную заяву, асудзіла абодва таталітарныя рэжымы ХХ стагодзьдзя – нацызм і сталінізм.

Дата 23 жніўня была выбрана ў сувязі з падпісаньнем пакту Молатава-Рыбэнтропа ў Маскве 23 жніўня 1939 году. Пакт Молатава-Рыбэнтропа аб ненападзе уключаў сакрэтны пратакол, у якім СССР і Нямеччына дзялілі Ўсходнюю Эўропу на сфэры свайго ўплыву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG