Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праімпэрскі путч 19-21.08.1991: хроніка падзеяў


Мітынг супраць ГКЧП. Выступае Зянон Пазьняк. Жнівень 1991 г.
Мітынг супраць ГКЧП. Выступае Зянон Пазьняк. Жнівень 1991 г.

19 жніўня 1991 г. у Маскве было абвешчана аб стварэньні гэтак званага “дзяржаўнага камітэту ў справе надзвычайнага становішча” (ГКЧП), мэтай якога было спыніць дэмакратычныя працэсы і сувэрэнізацыю рэспублік СССР.

Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў быў незаконна адхілены ад пасады і ўзяты ад хатні арышт у крымскай рэзыдэнцыі.

У той жа дзень дэпутаты Апазыцыі БНФ на чале з З. Пазьняком абвясьцілі ГКЧП дзяржаўнымі злачынцамі, зьвярнуліся да дзяржаўных служачых і кіраўнікоў прадпрыемстваў з заклікам не выконваць іх загады і запатрабавалі ад кіраўніцтва Вярхоўнага Савета скліканьня нечарговай сэсіі.

Увечары 19 жніўня БНФ сабраў на сустрэчу з дэпутатамі на плошчу перад Домам ураду некалькі сотняў чалавек; 20-21 жніўня на плошчы зьбіраліся ўжо тысячы.

У Маскве вакол Белага дому, дзе знаходзіўся прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын, які абвясьціў ГКЧП незаконным, сабраліся некалькі дзесяткаў тысяч людзей. У ноч з 20 на 21 жніўня ў выніку супрацьстаяньня цывільных грамадзянаў з вайскоўцамі тры чалавекі загінулі. 21 жніўня путчысты пацярпелі паразу.

Да патрабаваньня дэпутатаў Апазыцыі БНФ аб скліканьні сэсіі далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты, і сэсія была прызначаная на 24 жніўня.

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў Незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Дзейнасьць КПБ-КПСС і ЛКСМБ была спыненая.

Хроніка дзён путчу 19-21 жніўня 1991 – у публікацыях Сяргея Навумчыка з цыклю “1991-шы вачыма ўдзельніка”, які летась быў зьмешчаны на сайце і прагучаў у эфіры Свабоды:

Жнівень, путч. Супраціў
Дземянцей: “Павесіце на вяроўцы бяз мыла?”
Дні, якія стварылі краіну
Смак перамогі, альбо Як Славу хавалі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG