Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі арыштавалі пасьлядоўніка нарвэскага тэрарыста Андэрса Брэйвіка


Андэрс Брэйвік
Андэрс Брэйвік

Апэрацыя праводзілася пры ўдзеле спэцаддзелу паліцыі, паколькі былі асьцярогі, што падазраваны гатовы дэтанаваць моцны выбух.

У чэскім горадзе Астраве арыштаваны пасьлядоўнік нарвэскага тэрарыста Андэрса Брэйвіка. Яго імя не паведамляецца.

Як заявіла сёньня мясцовая паліцыя, ён быў затрыманы 10 жніўня ў сваім доме. Апэрацыя праводзілася пры ўдзеле спэцаддзелу паліцыі, паколькі былі асьцярогі, што падазраваны гатовы дэтанаваць моцны выбух.

У электроннай пошце ён выкарыстоўваў імя Брэйвіка. У яго канфіскаваны вялікі арсэнал выбуховых рэчываў, дэталі выбуховых прылад, зброя, боепрыпасы, некаторыя прадметы паліцэйскай формы. Супраць каго ён меў намер учыніць акцыі – невядома.

У 2010 годзе арыштаваны ўжо атрымліваў умоўны паўгадовы тэрмін за выбух на аўтазапраўцы ў Астраве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG