Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FEMEN: міліцыя распачала на нас паляваньне


Учора ў дачыненьні да некалькіх актывістак руху была распачатая крымінальная справа аб хуліганстве

Актывісткі жаночага руху FEMEN заяўляюць, што ўкраінская міліцыя пачатку «поўнамаштабнае паляваньне на іх». Усю мінулую ноч кіеўскі офіс FEMEN быў бяакаваны супрацоўнікамі спэцаддзелаў МУС, сьцьвярджаюць у арганізацыі.

Учора ў дачыненьні да некалькіх актывістак руху была распачатая крымінальная справа аб хуліганстве. Падставай для гэтага паслужыла акцыя на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве, у ходзе якой адна зь дзяўчын, агаліўшыся па пояс, сьпілавала Паклонны крыж, усталяваны там у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій.

У FEMEN распавялі, што, такім чынам, яны вырашылі падтрымаць трох удзельніц расейскага панк-гурту Pussy Riot, асуджаных учора на 2 гады зьняволеньня за акцыю пад назвай панк-набажэнства «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG