Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ просіць "праявіць міласэрнасьць" да Pussy Riot


court hearing in Moscow , 17Aug2012
court hearing in Moscow , 17Aug2012
"Ня ставячы пад сумнеў правамернасьць судовага рашэньня, зьвяртаемся да дзяржаўнай улады з просьбай праявіць у рамках закону міласэрнасьць да асуджаных у надзеі на тое, што яны адмовяцца ад паўтарэньня блюзьнерскіх дзеяньняў", - гаворыцца ў заяве РПЦ.
Раней Хамоўніцкі суд Масквы прызнаў трох удзельніц панк-гурту Pussy Riot вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці і варожасьці.

Адвакат асуджаных Мікалай Палозаў заявіў, што яго падабаронныя ня будуць прасіць памілаваньня, а пададуць апэляцыю ў вышэйстаячую судовую інстанцыю.

Раней прадстаўнікі РПЦ выступалі з рэзкім асуджэньнем акцыі Pussy Riot. Як паведамляла расейская "Новая газэта" ў сакавіку настаяцелі праваслаўных храмаў Масквы зачытвалі вернікам пасьля заканчэньня службы ліст, перададзены, паводле іх слоў, з патрыярхіі. У лісьце паведамлялася, што неназваная ініцыятыўная група просіць пракуратуру прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ня толькі удзельніц акцыі, але і журналістаў, што асьвятлялі гэтую падзею і бралі ў дзяўчат інтэрвію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG