Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Economist: Найбольш камфортна жыць у Мэльбурне і Вене


У штогадовым аглядзе камфорту жыцьця ў 140 гарадах сьвету, які правялі экспэрты брытанскага тыднёвіка The Economist, перамог аўстралійскі Мэльбурн.

На другім месцы ў гэтым рэйтынгу апынулася сталіца Аўстрыі, Вена, а тры наступныя месцы прыпалі канадзкім гарадам — Ванкувэру, Таронта і Калгары.

У сваёй ацэнцы камфорту гарадзкога жыцьця брытанскія экспэрты бралі пад увагу такія паказальнікі, як палітычная і грамадзкая стабільнасьць, даступнасьць службы аховы здароўя, культурнае жыцьцё і ахова прыроднага асяродзьдзя, адукацыя, інфраструктура.

Беларусь у гэтым рэйтынгу не выступае. Што тычыцца найбліжэйшых да Беларусі гарадоў, якія стаяць у гэтым рэйтынгу, дык Прага атрымала 60 месца, Браціслава — 64, Санкт-Пецярбург — 67, Масква — 70, Варшава — 71, Кіеў — 91.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG