Як вынікае з дакумэнту, разьмешчанага на афіцыйным сайце Белага дому, гэты закон быў прыняты ў кастрычніку 1977 «па прычыне экстраардынарнай пагрозы нацыянальнай бясьпецы, зьнешняй палітыцы і эканоміцы ЗША» пры гандлі зь некаторымі краінамі. Дзеяньне дакумэнту падаўжаецца тэхнічна, але сьпіс краін, якія падпадаюць пад санкцыі, пэрыядычна карэктуецца.
Беларусь была ўключана ў гэты пералік у 2006 годзе — «за разбурэньне дэмакратычных інстытутаў» і ў 2011-м — «пасьля агрэсіі ўладаў у дачыненьні да грамадзянскіх асоб». У сьпісе краін, гандлёвыя адносіны зь якімі абмяжоўваюцца законам, фігуруюць таксама Іран, Бірма, Судан, Зімбабвэ, Сырыя, Паўночная Карэя, Лібія і Расея. Апошняя была ўключаная ў сьпіс у 2000 годзе «ў мэтах прадухіленьня экспарту высокаўзбагачанага ўрану».
Два месяцы таму Барак Абама таксама працягнуў на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 году яго папярэднікам Джорджам Бушам. Такое рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што ўладамі Беларусі «зроблены крок назад у разьвіцьці дэмакратычнага кіраваньня і павагі да правоў чалавека», паведамляе БелаПАН.
Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі камэнтуе для «Свабоды» рашэньне ЗША падоўжыць тэрмін дзеяньня закону, які абмяжоўвае гандаль з Беларусьсю:
«З аднаго боку, гэта, канечне, руціннае рашэньне, бо падаўжаецца статус-кво. З другога боку, можна было б зьдзіўляцца, калі б ЗША сёлета перамянілі палітыку адносна Беларусі ў бок паляпшэньня. Бо нейкіх станоўчых тэндэнцыяў не было зафіксавана.
На мой погляд, прысутнасьць Беларусі ў такім сьпісе „восі зла“ зьяўляецца вельмі кепскім і з пункту гледжаньня зьнешняй палітыкі Беларусі, і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Беларусі. Але гэта цягнецца ўжо даволі працяглы час. І можна толькі казаць, што палітыка ЗША ў гэтым кірунку зьяўляецца пасьлядоўнай. А вось нейкіх станоўчых зьменаў для Беларусі чакаць не даводзіцца».

Быкоўскі: «Прысутнасьць Беларусі ў гэтым сьпісе зразумелая»