Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 жніўня: візыт патрыярха Кірыла ў Польшчу, абмеркаваньне сытуацыі ў Сірыі ў Радзе бясьпекі ААН, дзень нараджэньня Міколы Абрамчыка і Мадонны


Магіла Міколы Абрамчыка на могілках Пьер-Лашэз у Парыжы
Магіла Міколы Абрамчыка на могілках Пьер-Лашэз у Парыжы

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Па ўсё краіне дождж, тэмпэратура — +15±17 градусаў
У Беларусі і ў сьвеце

Менск, у прэсавым цэнтры газэты «Комсомольская правда в Белоруссии» — прэсавая канфэрэнцыя срэбраных прызёраў Алімпійскіх гульняў у Лёндане.
Пачатак ў 12 гадзін

Менск, у Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) адкрыецца выстава «Каралеўскія скарбы» з калекцыі лёнданскага Музэя Вікторыі і Альберта. Частка экспазыцыі разьмесьціцца ў Нацыянальным гісторыка-культурным музэі-запаведніку «Нясьвіж»

Варшава, пачатак візыту ў Польшчу патрыярха Маскоўскага і Ўсяя Русі Кірыла

Кіеў, разгляд апэляцыйнай скаргі зьняволенай былой кіраўніцы ўкраінскага ўраду Юліі Цімашэнкі

Н’ю-Ёрк, Рада бясьпекі ААН абмяркуе лёс місіі ААН у Сырыі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1945 — У Маскве паміж СССР і Польшчай падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой была пакладзеная «лінія Керзона», прапанаваная яшчэ ў 1919–1920 гадах

1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай

1995 — Большасьць насельніцтва Бермудзкіх выспаў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі

У гэты дзень нарадзіліся:

1645 — Жан дэ Лябруйер, францускі пісьменьнік

1874 ― Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар-выдавец газэты «Наша ніва», сэнатар у міжваеннай Польскай Рэспубліцы

1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч

1903 ― Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР

1905 ― Мікалай Гусараў, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 года

1958 — Мадонна, амэрыканская сьпявачка

У гэты дзень памерлі:

1976 ― Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч

1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу

1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Імкнуцца забыць кагосьці значыць увесь час пра яго памятаць

Жан дэ Лябруйер

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Варшава шукае вінаватых у справе Бяляцкага

Міліцыя ня бачыць парушэньня закону пры здушэньні маўклівых пратэстаў

Лукашэнка ў Катары: магчымасьці — нашы, грошы — вашы

Канцэрт Neuro Dubel забаронены

Беларусь спыняе здабычу нафты ў Іране
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG