У 2006 годзе былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан агучыў ролю антыквара, які прадаў плюшавага мядзьведзіка швэдзкаму маладзёну.
Гаворка ідзе пра фільм швэдзка-фінскай вытворчасьці «Маленькая калядная казка» (En Liten julsaga), прадубляваны на беларускую мову з ініцыятывы Стэфана Эрыксана і прадстаўніцтва Швэцыі ў Беларусі.
Агучкай займаўся Франак Вячорка з ініцыятывай «Беларускі Гальфстрым». У агучваньні прынялі ўдзел шоўмэн Аляксандар Памідораў, журналіст «Свабоды» Ягор Маёрчык, акторы Юрый Баранаў, Жэня Жуковіч, Сяргей Патаранскі. Галоўную гераіню сыграла 8-гадовая Ружана Вячорка.
Сам Стэфан Эрыксан агучыў па-беларуску гандляра ў антыкварнай краме, да якога трапляе згублены мядзьведзік.
ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ НА YOUTUBE