Мэр Эдуарда Паэс размахваў сьцягам на выхадзе з самалёта, які прыбыў з брытанскай сталіцы. У нядзелю ў Лёндане сьцяг быў перададзены Паэсу перад тым, як згас агонь 30-й Летняй Алімпіяды, якая завяршылася ў той дзень.
Прыбыцьцё сьцяга азначае афіцыйны пачатак падрыхтоўкі да наступных міжнародных спаборніцтваў.
У Бразыліі да гульняў, якія пройдуць праз чатыры гады, павінны быць узьведзеныя дзясяткі спартовых аб’ектаў. Рыа-дэ-Жанейра стане першым у гісторыі горадам Паўднёвай Амерыкі, дзе адбудзецца Алімпіяда.
Афіцыйны сьцяг Алімпійскіх гульняў у панядзелак быў дастаўлены ў бразыльскі горад Рыа-дэ-Жанейра — сталіцу летняй Алімпіяды 2016 году.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1