Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч пра Капіцу: Гэта страта вялікага інтэлігента


Сяргей Капіца
Сяргей Капіца

У Маскве на 85 годзе жыцьця памёр вядомы расейскі навуковец, акадэмік Сяргей Капіца.

Ён зьяўляецца аўтарам 4 кніг, дзясяткаў артыкулаў, 14 вынаходніцтваў і аднаго адкрыцьця. Стваральнік матэматычнай мадэлі гіпэрбалічнага росту колькасьці насельніцтва Зямлі. Адзін з заснавальнікаў кліадынамікі. Капіца шырока вядомы як папулярызатар навукі, на працягу многіх гадоў ён вёў тэлепраграму «Відавочнае-неверагоднае». Узначальваў часопіс «У сьвеце навукі».


Навуковец і палітык Станіслаў Шушкевіч узгадвае Сяргея Капіцу ў адной са сваіх кніг:

«Я вельмі добра ведаў Сяргея Пятровіча Капіцу асабіста. Раней памёр ягоны брат Андрэй Пятровіч Капіца — вядомы навуковец-географ.

Зь Сяргеем Пятровічам упершыню я сустрэўся ў Сэўле на навуковай канфэрэнцыі. І там я ўпершыню даведаўся, што ён належыць да дынастыі расейскіх вучоных: ягоны бацька Пётар Леанідавіч Капіца — нобэлеўскі ляўрэат па фізыцы — гэта ўсім было вядома. А тое, што ён унук Крылова — вядомага матэматыка, які ўстойлівасьцю караблёў займаўся, — я гэтага ня ведаў. Таму гэта вялікая дынастыя навукоўцаў і вялікага ўзроўню інтэлігентныя людзі. Таксама шмат сустракаўся зь Сяргеем Пятровічам у Маскве, на тэлебачаньні, дзе ён вёў вялікія перадачы. Гэта вялікая страта — страта вялікага інтэлігента, навукоўцы і пэдагога. Я выказваю шчырае спачуваньне ягоным родным і блізкім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG