Па дадзеных МУС на 10 жніўня, пытаньне аб прымяненьні амністыі разгледжана ў дачыненьні да 4119 асуджаных (усяго падпадаюць пад амністыю больш за 15 тысяч чалавек), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МУС. «Начальнікі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесьлі пастановы аб вызваленьні 745 чалавек», — распавялі ў МУС. Яшчэ ў дачыненьні да 1451 чалавека прынята рашэньне аб скарачэньні тэрміну пакараньня на адзін год. Адмоўлена ў прымяненьні амністыі 1923 асуджаным.
Акрамя асобаў, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы» ад 9 ліпеня 2012 году, распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх ужыта пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі. З такой катэгорыі пад амністыю падпадаюць больш за 8 тысяч чалавек. 661 асуджаны ўжо вызвалены ад далейшага адбываньня пакараньня, 182 тэрмін скарочаны на 1 год.
Пад амністыю не трапляюць тыя зьняволеныя, у дачыненьні да каго ўжывалася амністыя або памілаваньне ў пэрыяд з 2005 па 2012 год. Амністыя не закране тых, хто злосна парушае парадак у папраўчых установах. То бок палітвязьні, якіх паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Беларусі 14 чалавек (без уліку Антона Супрапіна і Сяргея Башарымава, якія месяц утрымліваюцца ў турме КДБ за «плюшавы дэсант»), пад амністыю не трапляюць.
Чакаецца, што амністыя закране каля 7,6 тысяч чалавек. Каля 2 тысяч зь іх плянуецца вызваліць непасрэдна зь месцаў пазбаўленьня волі. Усяго ў Беларусі каля 37 тысяч зьняволеных.