Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сівы: «Ведаючы Астапчук, я ня веру, што яна магла пайсьці на такое»


У перадачы «Экспэртыза Свабоды» яе ўдзельнікі, аглядальнік агенцтва «БелаПАН» Руслан Бацянкоў і карэспандэнт газэты «Народная воля» Алесь Сівы пракамэнтавалі інфармацыю пра тое, што беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук была пазбаўленая алімпійскага золата за ўжываньне допінгу

Бацянкоў: «Спартовец ведае, за што змагаецца. Гэта 150 тысяч даляраў за золата, гэта грошы, якіх у беларускіх умовах хапае надоўга. Я ня думаю, што беларускія спартоўцы тут нечым адрозьніваюцца ад іншых. Бо на допінгу трапляюцца спартоўцы зь любых краінаў, і Беларусь тут ня ў першых шэрагах. Проста мы гэта балюча ўспрымаем, бо гэта нашы».

Алесь Сівы: «На Алімпіядзе было дастаткова іншых допінгавых скандалаў. Іншая справа, што самі спартоўцы, тая ж Астапчук, магла і ня ведаць, што яна ўжывала. І тут трэба праверыць усе факты, правесьці расьсьледаваньне. Бо допінгавыя скандалы сталі ўжо звычайнай справай, да якой мы ўсе прызвычаіліся. Самае страшнае зараз, што трапляюцца на гэтым шмат беларускіх маладых спартоўцаў, якія яшчэ нічога ня выйгралі. Але іхнія трэнэры дзеля высокіх вынікаў гатовыя ісьці на тое, каб з маленства прывучаць да дасягненьня вынікаў такімі мэтадамі. Натуральна, што пакуль за руку ніхто ня злоўлены, абвінавачваць нікога нельга».

Цыганкоў: «Давайце ўдакладнім. Спартоўцы, якія злоўленыя на допінгу, часта гавораць у сваё апраўданьне, што гэта былі лекі ад кашлю, лекі ад астмы і гэтак далей. Вы сапраўды верыце, што магчымы такі варыянт, што трэнэры, лекары могуць нешта падсунуць, а сам спартовец ня ведаў, што ён прымаў?»

Сівы: «Я кажу пра канкрэтны выпадак. Ведаючы Надзею Астапчук, я ня веру, што яна б пайшла на такое»


Перадачу «Экспэртыза Свабоды», прысьвечаную вынікам Алімпіяды, слухайце ў нашым вечаровым эфіры, а таксама чытайце на сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG