Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Іране расьце


Колькасьць ахвяр землятрусу ў Іране ўзрасла да 250, прынамсі 1800 чалавек атрымалі раненьні.

Паводле ўдакладненых зьвестак, магнітуда двух штуршкоў, якія адбыліся ў суботу на паўночным захадзе краіны каля гораду Тэбрыз, склала 6,4 і 6,3.

Колькасьць ахвяр можа ўзрасьці — пад заваламі, пераважна ў сельскіх раёнах, застаюцца людзі. Пры гэтым тэлефонная сувязь з дробнымі населенымі пунктамі перапыненая. Тысячы людзей правялі мінулую ноч на вуліцах.

Выратавальныя працы аднавіліся на досьвітку. Адміністрацыя прэзыдэнта Іран Махмуда Ахмадзінэжада разьмясьціла на афіцыйным сайце заяву са спачуваньнямі сем’ям загінуўшых.

Іран, разьмешчаны ў зоне геалягічнага разрыву, зазнае частыя землятрусы. У сьнежні 2003 году ахвярамі землятрусу ў горадзе Бам на паўднёвым усходзе краіны сталі 25 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG