Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская чыгунка кажа, што не забараняла паставак сыравіны ў Беларусь


У цяперашні час няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку ў Беларусь ўсіх грузаў, уключна з сыравінай для растваральнікаў і разбаўляльнікаў, заявіў прадстаўнік Расейскай чыгункі.

Ніякіх загадаў, каб абмежаваць пастаўкі прамагоннага бэнзіну, не было, адзначыў у інтэрвію Тэлеграфу прадстаўнік прэс-службы Расейскай чыгункі.

Ён абверг інфармацыю, што Расейская чыгунка блякуе адгрузку сыравіны ў Беларусь.

Раней 9 жніўня Беларуская чыгунка пацьвердзіла, што пастаўкі прамагоннага бэнзіну спыніліся.

"Паводле папераў, пастаўкі ёсьць, але дэ-факта яны не ажыцьцяўляюцца прыкладна зь сярэдзіны трэцяй дэкады ліпеня", – заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік Беларускай чыгункі.

"Расейская чыгунка не дае згоды на прыёмку і адпраўку "празрыстай нафты" [прамагоннага бэнзіну] ад расейскіх нафтатрэйдэраў. Дэ-факта пастаўкі сыравіны для растваральнікаў і разбаўляльнікаў заблякаваныя, і гэты бізнэс у Беларусі прыпыніўся", – адзначыў суразмоўца.

У Беларусі з расейскай сыравіны вырабляюцца растваральнікі і разбаўляльнікі, экспарт якіх не абкладаецца мытам.

За 5 месяцаў 2012 году экспарт гэтых прадуктаў нафтахіміі зь Беларусі перавысіў 2 мільёны тон – на суму 2,2 мільярда даляраў ЗША.

Афіцыйныя асобы РФ публічна выказвалі падазрэньні, што па эканамічнай сутнасьці экспарт гэтых тавараў уяўляе сабой рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў бяз сплаты мыта ў бюджэт.

Беларусь у студзені-траўні 2012 году імпартавала з Расеі 5,44 мільёна тон нафтапрадуктаў, што ў 3,7 раза больш у параўнаньні са студзенем-траўнем мінулага году.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG