Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для Pussy Riot тры гады турмы


Удзельніцы гурта Pussy Riot
Удзельніцы гурта Pussy Riot
Пракурор падчас спрэчак бакоў у справе ўдзельніц панк-гурта Pussy Riot папрасіў Хамоўніцкі суд Масквы прызначыць ім пакараньне ў выглядзе трох гадоў пазбаўленьня волі.

На яго думку, віна дзяўчат у хуліганстве цалкам даказаная. Як сьцьвярджае прадстаўнік абвінавачаньня, «панк-малебен» ў храме Хрыста Збаўцы насіў правакацыйны характар, з дапамогай яго падсудныя нібыта выказвалі нянавісьць і варожасьць. Пасьля выступу пракурора, слова возьме абарона. Затым абвінавачаныя змогуць выступіць з апошнім словам. Выслухаўшы іх, судзьдзя выйдзе ў дарадчы пакой для вынясеньня рашэньня.

На працягу ўсяго працэсу адвакаты Марыі Алёхінай, Надзеі Талаконьнікавай і Кацярыны Самуцэвіч скардзяцца на пасьпешны разгляд справы, адсутнасьць спаборнасьці бакоў і адмовы судзьдзі прымаць іх хадайніцтвы.

Удзельніц Pussy Riot абвінавачваюць у хуліганстве па матывах рэлігійнай варожасьці. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG