У абставінах сьмерці Манро, якая адбылася ў ноч з 4 на 5 жніўня 1962 году ў яе доме ў Лос-Анджэлесе, да гэтага часу няма яснасьці. Мяркуюць, што яна скончыла з сабой, прыняўшы вялікую колькасьць таблетак, аднак высоўваюць вэрсію яе забойства. У момант сьмерці акторцы было ўсяго 36 гадоў.
За нядоўгае жыцьцё Манро зьнялася ў дзясятках кінакарцінаў, тройчы была замужам, у апошні раз — за знакамітым драматургам Артурам Мілерам, хадзілі чуткі аб яе сувязях з прэзыдэнтам Джонам Кэнэдзі і яго братам Робэртам Кэнэдзі.
Нягледзячы на грандыёзны посьпех і славу, у апошнія гады жыцьця Манро сутыкнулася з псыхалягічнымі праблемамі і хваробамі.
Пасьля смерці акторкі яе вобраз стаў адным з ключавых у сучасным мастацтве.
5 жніўня спаўняецца 50 гадоў з дня сьмерці легендарнай амэрыканскай акторкі, мадэлі і сьпявачкі Мэрылін Манро.
Самае папулярнае
1