Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Красоўская-Касьпяровіч замест суду апынулася ў чыстым полі

абноўлена

Алена Красоўская

Невядомыя людзі ў цывільным забралі намесьніцу кіраўніка «Плятформы» з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў і вывезьлі за межы Менску.

Красоўская-Касьпяровіч кажа, што людзі ў цывільным без тлумачэньня прычынаў рэзка спынілі машыну і запатрабавалі, каб праваабаронца выйшла з аўтамабіля. Затым ёй перадалі пакет з рэчамі, і машына зьехала.

Алена сама дабралася дадому, адкуль зьвязалася з дырэктарам «Плятформы» Андрэем Бандарэнкам.

«Я лічу, што маё затрыманьне зьвязанае зь ціскам на „Плятформу“, які ўзмацняецца. Вельмі крыўдна, што органы, якія зьдзяйсьнялі маё затрыманьне, маюць права і магчымасьць парушаць усе мажлівыя законы. Мне цяжка меркаваць, якой рэакцыі яны чакалі ад мяне, але магу з упэўненасьцю сказаць, што трохсуткавым утрыманьнем у турме на Акрэсьціна мяне не напалохалі, не зламалі і я буду і далей працаваць у „Плятформе“ і рабіць усё, што ў маіх сілах, каб закон выконваўся і быў адзіны для ўсіх», — заявіла Алена Красоўская-Касьпяровіч.

Раней «Свабода» паведамляла, што 3 жніўня праваабаронцу павінны былі завезьці ў суд Партызанскага раёну Менску.

Намесьніцу дырэктара «Плятформы» затрымалі а 16-й гадзіне 31 ліпеня людзі ў цывільным, а потым даставілі на Акрэсьціна.

На яе склалі пратакол, што яна мацюкалася.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG