Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кебіча, Лінга і Багданкевіча павязуць у калгасы


Група былых кіраўнікоў Беларусі, сярод якіх былыя кіраўнікі ўраду Вячаслаў Кебіч і Сяргей Лінг, а таксама колішні старшыня праўленьня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, 10 верасьня паедзе па гаспадарках Менскай вобласьці.

«Сёньня мне патэлефанавалі з ураду і прапанавалі праз тыдзень наведаць сельгаспрадпрыемствы Менскай вобласьці. Маўляў, гэта ініцыятыва Міхаіла Русага (намесьнік прэм’ер-міністра. — РС). Я даў прынцыповую згоду. Чаму не? Трэба зьезьдзіць паглядзець, што гэта — працоўная альбо прапагандысцкая паездка», — паведаміў «Свабодзе» Багданкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG