Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі засудзілі сэпаратыстаў-уйгураў


Суд у Кітаі засудзіў 20 актывістаў зь Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну на 15 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы іх вінаватымі ў сэпаратызме, тэрарызме і распальваньні міжрасавай нянавісьці, перадае Бі-бі-сі.

Сутыкненьні паміж мусульманамі-уйгурамі і этнічнымі кітайцамі ўлетку 2009 году забралі жыцьці больш за 140 чалавек.

Праваабаронцы неаднаразова абвінавачвалі кітайскія ўлады ў парушэньні правоў жыхароў Сіньцзяна, якія пратэставалі супраць жорсткіх мэтадаў здушэньня маніфэстацый.

Рэгіянальныя ўлады апублікавалі дакумэнт, у якім сьцьвярджалася, што гвалт «быў інсьпіраваны і накіроўваўся з-за мяжы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG