Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: у паўстанцаў – ракеты «зямля-паветра»


У Сырыі мінулай ноччу ўрадавыя сілы бамбавалі раёны гораду Алепа, якія знаходзяцца пад кантролем паўстанцаў.

Паводле амэрыканскага тэлеканалу NBC, байцы паўстанцкай Сырыйскай свабоднай арміі ўжываюць супраць войскаў прэзыдэнта Башара Асада ракеты кляса «зямля-паветра». Паведамляецца, што каля дзьвюх дзясяткаў ракетных установак былі дастаўленыя паўстанцам праз тэрыторыю Турэччыны.

Баі ідуць і ў іншых гарадах Сырыі, аднак апошнія дні сырыйскі рэжым засяродзіў усе намаганьні на Алепа, імкнучыся выбіць паўстанцаў з занятых імі пазыцый.

У Алепа блякаваныя тысячы мірных жыхароў, якія хацелі б пакінуць горад. З Алепа ўжо пасьпелі ўцячы амаль 200 тысяч чалавек, у горадзе сканчаюцца запасы харчаваньня і газу, які выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі ежы.

Учора паведамлялася, што «кааліцыя незалежных апазыцыянэраў» даручыла Хейсаму аль-Міліху сфармаваць у Каіры ўрад у выгнаньні. У сакавіку ён і яшчэ некалькі дзеячоў выйшлі з апазыцыйнай Сірыйскай Нацыянальнай Рады на знак нязгоды зь дзейнасьцю гэтай арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG