Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Янка Саламевіч


31 ліпеня пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Янка Саламевіч.

Знаны энцыкляпэдыст, фальклярыст, літаратуразнаўца, перакладчык, аўтар першага ў Беларусі слоўніка псэўданімаў і крыптанімаў пакінуў гэты сьвет на 74-м годзьдзе жыцьця.

Янка Саламевіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1938 году ў вёсцы Малая Кракотка Слонімскага раёну ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1960). Працаваў карэктарам, тэхнічным рэдактарам выдавецкага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (1960-1962), рэдактарам у выдавецтве Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійнай адукацыі (цяпер «Вышэйшая школа»). У 1967-м скончыў асьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры БДУ. З 1968-га працаваў у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. Найважнейшыя кнігі Янкі Саламевіча: манаграфія «Міхал Федароўскі» (1972) і «Слоўнік беларускіх псэўданімаў і крыптанімаў XVI-XX стст.» (1983). Увёў у навуковы ўжытак невядомыя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць пісьменьнікаў Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіч, М. Гарэцкага, М. Арла, З. Верас, Т. Гардзялкоўскай, А. Зязюлі, К. Лейкі, Г. Леўчыка, Ф. Шантыра, У. Дубоўкі, фальклярыстаў і этнографаў Біруты, П. Дземідовіча, Р. Зянкевіча, Ч. Пяткевіча і інш. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэньні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

ЯНКА САЛАМЕВІЧ: “МНОЮ РАСШЫФРАВАНА 20 000 ПСЭЎДАНІМАЎ”

ЯНКА САЛАМЕВІЧ: “БЕЛАРУСКАГА ТЭЛЕБАЧАНЬНЯ ЦЯПЕР НЯМА”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG