«Размова ішла перш за ўсё пра пытаньні аховы мяжы», — заявіў былы шэф паліцыі, адказваючы на пытаньне пра супрацоўніцтва зь беларускім бокам.
Зэгер адзначыў, што кантакты былі санкцыянаваныя Міністэрствам унутраных спраў. Кантакты, паводле ягоных слоў, былі спыненыя каля двух гадоў таму, калі Беларусь «усё больш і больш стала скочвацца да дыктатуры».
Словы былога кіраўніка паліцыі цытуе выданьне Der Tagesspiegel.
Раней нямецкія СМІ паведамілі, што прычынамі адстаўкі Зэгера сталі ўнутраныя канфлікты ў паліцыі і сувязі зь беларускімі чыноўнікамі. Яго праціўнікі заявілі, што ён наведваў саўну разам з функцыянэрамі зь Беларусі, а беларускія праваахоўнікі пераймалі нямецкі досьвед працы на масавых мерапрыемствах.
Кіраўніцтва нямецкай паліцыі неаднаразова наведвала Менск. У прыватнасьці, у сярэдзіне студзеня 2010 году адбыўся візыт дэлегацыі на чале зь віцэ-прэзыдэнтам Фэдэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Юргенам Штокам. Шток наведаў Акадэмію МУС, дзе абмеркаваў пытаньні супрацоўніцтва ў сфэры падрыхтоўкі кадраў.
У жніўні 2009 году адбыўся пяцідзённы візыт Матыяса Зэгера ў Менск. Шэф нямецкай паліцыі сустрэўся тады са старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігарам Рачкоўскім, піша БелаПАН.