НАДВОР'Е
Пасьля сьпёкі можа і ня дрэннае: пераменная воблачнасьць, магчымы дождж, 22–25 градусаў цяпла.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Віцебск — на базе праваслаўнага летніку «Дружба» на беразе Бернскага возера пачынаецца 10-ты юбілейны праваслаўны моладзевы фэстываль «Адзігітрыя».
Парыж — адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў Францыі і Азэрбайджану, Лярана Фабіюса і Эльмара Мамед’ярава
Харкаў — пройдзе чарговае паседжаньне суду ў справе былой прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1649 годзе — пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале з Міхаілам Крычэўскім.
У 1920 годзе — пасьля вызваленьня Беларусі ад польскіх войскаў на сумесным пасяджэньні Менскага губрэўкому і ЦК КП (б) Літвы і Беларусі была прынятая «Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Усходняй мяжой ССРБ была прызнаная мяжа Менскай губэрні.
У 1944 годзе — у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падпольля. Усяго за год было арыштавана амаль сто тысяч чалавек. Забіта пры супраціве 3200 змагароў з савецкаю ўладай.
У 1949 годзе — на першым кангрэсе беларусаў у ЗША створана арганізацыя «Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне».
У 1956 годзе выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР. Гэта значыць, што сёньня — дзень нараджэньня знакамітых «хрушчовак», якія істотна зьмянілі аблічча беларускіх гарадоў і самой краіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
У 1527 годзе — Максымільян ІІ, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
У 1802 годзе — удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, славуты чылійскі навуковец Ігнат Дамейка, які паходзіў маёнтку Мядзьведка, Наваградзкага павету (цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці).
У 1912 годзе — Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст, нобэлеўскі ляўрэат 1976 году
У 1914 годзе — францускі кінаактор Люі Дэ Фюнэс
У 1965 годзе — ангельская пісьменьніца Джаан Роўлінг
У 1989 годзе — Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка
У гэты дзень памерлі:
У 1556 годзе — Ігнацій Ляёла, заснавальнік Ордэну езуітаў
У 1784 годзе — Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік
У 1849 годзе — Шандар Пэцёфі, вугорскі паэт
У 1886 годзе — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар
У 1944 годзе — францускі пісьменьнік Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
ЁСЬЦЬ НАГОДА
31 ліпеня — Дзень гандлёвых работнікаў у Беларусі.
«НОВЫ ДЗЕНЬ» — ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ.
Юнак хоча жанчыну, жанчыну як такую; стары ж шукае жанчыну прыгожую. Калі нацыя валодае густам, значыць яна састарылася.
Дэні Дзідро
365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках
Руйнуюць былую турму на Кальварыйскай