Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачаў дзейнічаць «чорны сьпіс» інтэрнэт-сайтаў


Плякат аб інтэрнэт-цэнзуры http://www.bg.ru/stories/11338/
Плякат аб інтэрнэт-цэнзуры http://www.bg.ru/stories/11338/

У Расеі сёньня набыў юрыдычную моц закон аб так званых «чорных сьпісах» інтэрнэт-сайтаў, якія зьмяшчаюць недазволеную інфармацыю.

Раней ён быў ухвалены абедзьвюма палатамі расейскага парлямэнту і падпісаны прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Фармальна гэты закон прызначаны для абароны дзяцей ад парнаграфіі і небясьпечнай для іх жыцьця інфармацыі. Ён дапускае блякаваньне ў дасудовым парадку рэсурсаў, якія зьмяшчаюць парнаграфію з удзелам непаўналетніх, інструкцыі для вырабу наркотыкаў і апісаньне спосабаў самагубства.

Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы асьцерагаюцца, што закон будзе выкарыстаны для ўвядзеньня цэнзуры ў расейскім сеціве шляхам блякаваньня папулярных блогаў і незалежных інфармацыйных рэсурсаў. Супраць яго прыняцьця выказваліся і прадстаўнікі найбуйнейшых інтэрнэт-кампаніяў, якія працуюць у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG