Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацыент Багушэўскай сухотнай лякарні спыніў галадоўку


Багушэўская лякарня, архіўнае фота
Багушэўская лякарня, архіўнае фота

Інвалід другой групы Мікалай Такаровіч спыніў галадоўку, якая доўжылася з 17 да 27 ліпеня.

Пра гэта паведаміў іншы пацыент бальніцы, таксама інвалід другой групы Валеры Ганчарэнка.

Абодва пацыента знаходзяцца ў 7-м аддзяленьні бальніцы для прымусовага лекаваньня.

Ганчарэнка кажа, што Такаровіч адмовіўся ад галадоўкі і аднавіў лячэньне.

Раней Такаровіч адмаўляўся ад ежы і мэдыкамэнтаў, бо лічыў, што агрэсіўнае лекаваньне наносіць шкоду ягонаму здароўю. Акрамя таго, паводле Ганчарэнкі, Такаровіч пратэставаў супраць умоў утрыманьня пацыентаў. Ганчарэнка кажа, што галадоўка Такаровіча нічога не зьмяніла: якасьць харчаваньня, санітарныя ўмовы ў лякарні застаюцца, на ягоны погляд, нездавальняючымі.

Галоўны лекар Багушэўскай абласной сухотнай лякарні Натальля Лясная паведаміла БелаПАН, што і Ганчарэнку, і Такаровічу лячэньне прызначана паводле схемы, зацьверджанай Усясьветнай арганізацыяй аховы здароўя, а «рэакцыя на лячэньне Такаровіча зьяўляецца індывідуальнай, і толькі ў яго аднаго з усіх хворых яна адмоўная». Лясная падкрэсьліла, што рашэньне ў дачыненьні да схемы лячэньня прымае кансыліюм лекараў паводле стану і ацэнкі ўстойлівасьці сухотаў у канкрэтнага хворага.

Што да галадоўкі, то Лясная адзначыла:

«Такаровіч не прымаў шпітальную ежу, аднак хворыя казалі мне, што іншую ежу ён есьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG