Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: патэнцыйны кандыдат скардзіцца ў пракуратуру


Берасьцейскі незалежны прэтэндэнт на кандыдата ў дэпутаты Аляксандар Мельнік накіраваў скаргу пракурору вобласьці на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу і датэрміновую агітацыю.

У скарзе спадар Мельнік заяўляе, што начальніца падатковай інспэкцыі Маскоўскага раёну Лілія Сіняк «рэкамэндавала аддаць свае подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па першай выбарчай акрузе дырэктару ААТ „Брэсцкі ЦУМ“ Віктару Валюшыцкаму».

«Скарыстоўваючы сваё службовае становішча», піша Аляксандар Мельнік у скарзе, яна распарадзілася, каб супрацоўнікі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Ленінскім раёне Берасьця, адлучыліся дзеля гэтага ад працоўных месцаў.

У скарзе ў пракуратуру Аляксандар Мельнік піша, што тут мела месца і забароненая датэрміновая агітацыя.

Як распавёў «Свабодзе» Аляксандар Мельнік, пра злоўжываньні ён даведаўся выпадкова:

«Калі зьбіраў подпісы за сябе, то трапіліся чатыры чалавекі з падатковай інспэкцыі, якія распавялі, што іх змусілі зьняцца з працы і падпісацца за Валюшыцкага. На наступны дзень я пайшоў на прыём да начальніцы падатковай інспэкцыі Ліліі Сіняк. Папытаўся ў яе, на якой падставе былі зьнятыя з працы супрацоўнікі, калі змушалі падпісвацца за Валюшыцкага. Яна мне адказала, што не змушала. То я ёй адказаў, што просьба начальніка — гэта ветлівая форма загаду. Яшчэ Лілія Сіняк патлумачыла, што толькі на адну сэкунду адарвала сваіх супрацоўнікаў. Далей я апавясьціў начальніка абласной падатковай інспэкцыі, што такі быў інцыдэнт, а потым накіраваў гэтую заяву ў пракуратуру».

Незалежны прэтэндэнт Аляксандар Мельнік і старшыня Ленінскай раённай арганізацыі «Белай Русі», дырэктар ЦУМу Віктар Валюшыцкі вылучаюцца па адной выбарчай акрузе кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG