Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае золата на Алімпіядзе здабыла кітаянка

абноўлена

 І Сылін
І Сылін

Кітаянка І Сылін атрымала першы залаты мэдаль Алімпіяды ў Лёндане ў стральбе з пнэўматычнай вінтоўкі на 10 мэтраў.

Другое месца заняла палячка Сільвія Багацка, трэцяе — кітаянка Юй Дань.

Тым часам беларуска Кацярына Цімафеева пераадолела першы раўнд спаборніцтваў у стральбе з лука і выйшла ў далейшы этап.

У плаваньні на 100 мэтраў батэрфляем беларуская алімпійская надзея Аляксандра Герасіменя фінішавала 4-ай у папярэднім заплыве і выйшла далей у паўфінал.

Жаночая зборная Беларусі па плаваньні прыняла ўдзел у жаночай эстафэце 4 па 100 мэтраў вольным стылем. Аляксандра Герасіменя, Сьвятлана Хахлова, Аксана Дзямідава і Юлія Хітрая закончылі папярэдні заплыў на 13 пазыцыі (з 16-ці) і ня выйшлі ў фінал.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG