Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон выказаў салідарнасьць з палітвязьнямі


Мінулай ноччу каля пасёлка Лужасна ля Віцебска на высакавольтнай лініі электраперадач лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда працытаваў цыдулку, прымацаваную да сьцяга: «На знак салідарнасьці з палітвязьнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваім змаганьні за нашу шматпакутную Радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG