Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіядзе пакрыўдзілі паўночнакарэйскіх футбалістак


У часе гульні паміж камандамі Паўночнай Карэі і Калюмбіі
У часе гульні паміж камандамі Паўночнай Карэі і Калюмбіі
Дыпляматычны інцыдэнт адбыўся ў першы дзень спаборніцтваў на лёнданскай Алімпіядзе. У сераду перад пачаткам матчу па футболе паміж жаночымі камандамі Паўночнай Карэі і Калюмбіі замест сьцягу КНДР на экране паказалі сьцяг Паўднёвай Карэі.

Памылка арганізатараў прывяла да гадзінавай затрымкі пачатку матчу. Паўночнакарэйскія футбалісткі адмовіліся гуляць. У выніку інцыдэнт быў вырашаны. Паўночнакарэйскія футбалісткі выйгралі ў каманды Калюмбіі зь лікам 2:0. У той жа дзень прайшлі і іншыя матчы паміж жаночымі футбольнымі камандамі.

Сёньня арганізатары летняй Алімпіяды папрасілі прабачэньня ў жаночай зборнай Паўночнай Карэі па футболе за ўчорашні інцыдэнт са сьцягам.

Незадаволенасьць у сувязі з інцыдэнтам выказаў трэнэр паўночнакарэйскіх футбалістак.

«Гэта паўзьдзейнічала на нашую каманду нават больш, чым вы можаце сабе ўявіць», – сказаў трэнэр.

Спаборніцтвы мужчынскіх футбольных камандаў пачнуцца ў чацьвер. Сёньня Беларусь згуляе са зборнай Новай Зэляндыі.

Афіцыйнае адкрыцьцё Алімпіяды адбудзецца ў пятніцу 27 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG