Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За скалечаных бакланаў адкажа жыхар Чашніцкага раёну


Матэрыялы па факце жорсткага абыходжаньня з птушанятамі бакланаў перададзеныя ў Лукомльскі сельскі савет для складаньня адміністрацыйнага пратаколу і перадачы ў суд.

Пра гэта паведаміў пракурор Чашніцкага раёна Яўген Бадзянкоў.

Пасьля вывучэньня матэрыялаў Чашніцкага РАУС, пракуратура раёна прыняла рашэньне аб адмове пачатку крымінальнай справы, аднак ўбачыла прыкметы адміністратыўнага правапарушэньня — жорсткае абыходжаньне з жывёламі. На падставе гэтага РАУС перадало матэрыялы ў Лукомльскі сельскі савет для складаньня пратакола аб адміністратыўным правапарушэньні адносна жыхара Чашніцкага раёну, паведаміў пракурор, перадае БелТА.

На востраве на возеры Лукомскае ў Чашніцкім раёне арнітолягамі былі выяўленыя дзесяткі птушанят бакланаў з адрэзанымі наддзюбкамі. 28 скалечаных птушак усыпілі.

Птушанят бакланаў нявечылі дзеля прэміі ад рыбгасу.

Паводле заканадаўства, жорсткае абыходжаньне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, цягне накладаньне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG