Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзел афіцыйнага Менску ў ініцыятыве «Эўрапейскі дыялёг пра мадэрнізацыю» немэтазгодны?


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў інфармацыю, што беларускім дзяржаўным службоўцам і чыноўнікам нібыта рэкамэндавана адмаўляцца ад удзелу ў праграмах ініцыятывы.

«Міністэрства замежных спраў Беларусі ня мае права забараняць або дазваляць міжнародныя кантакты іншым органам дзяржаўнага кіраваньня, — заявіў Андрэй Савіных БелаПАНу. — Улічваючы агульнавядомыя заганы эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, дадзеная ініцыятыва выклікае ў беларускага боку сур’ёзныя сумневы як па форме, так і па мэтах. У гэтых умовах досыць складана вызначыць мэтазгоднасьць удзелу органаў дзяржаўнага кіраваньня ў гэтых мерапрыемствах».

24 ліпеня АФН паведаміла, што «фактычна ўведзена адміністрацыйная забарона на ўдзел беларускіх чыноўнікаў і дзяржаўных службоўцаў у мерапрыемствах, якія праводзяцца з дапамогай і за кошт Эўразьвязу».

У прыватнасьці, АФН спасылаецца на ліст Мінадукацыі, накіраваны ва ўстановы адукацыі яшчэ ў чэрвені бягучага году.

Атрымаць камэнтары ў Міністэрстве адукацыі БелаПАНу пакуль не ўдалося.

Ініцыятыву «Эўрапейскі дыялёг зь Беларусьсю пра мадэрнізацыю» абвясьціў камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Эўразьвязу Штэфан Фюле ў сакавіку бягучага году. У рамках праграмы працуюць чатыры рабочыя групы: па палітычных рэформах, рэформе судовай сыстэмы і чалавечых кантактах, пытаньнях эканамічнай палітыкі, гандлі і рынкавых рэформах. У межах кожнай групы ладзяцца тэматычныя сэмінары і сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG