Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец: «Статкевіч паказвае, што трэба змагацца»


Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына сёньня падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым заявіла пра факты арганізацыі правакацыяў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

«Маюць месца спробы правядзеньня правакацыяў, спробы ўдзелу ў кампаніі асобаў, якія ня толькі асуджаныя, але і знаходзяцца ў месцах зьняволеньня альбо на ўцёках», - сказала Ярмошына.

«Звычайнае крымінальнае пытаньне спрабуюць вывесьці на рэспубліканскі ровень», — адзначыла спадарыня Ярмошына, маючы на ўвазе падачу заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў былога кандыдата ў прэзыдэнты, а цяпер палітвязьня Міколы Статкевіча.

Былы палітвязень Сяргей Скрабец, генэральны сакратар БСДП (Народная грамада) — партыі, якую ачольвае Мікола Статкевіч, не пагаджаецца са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. «Тое, што робіць Мікола, — гэта не правакацыя, а вельмі ўдалы палітычны ход», — сказаў ён «Свабодзе»:

«Статкевіч сказаў гэтым, што трэба змагацца, а не сядзець склаўшы рукі. Выбарчая кампанія ў Беларусі прыцягвае да сябе ўвагу шмат дзе ў сьвеце. Прыцягвае ўвагу да таго, што ў краіне ёсьць палітвязьні, што іх катуюць. І да таго, што ў Беларусі ёсьць праблемы ня толькі з выбарамі, а наагул і з правамі чалавека, і з дэмакратыяй, і са свабодай слова, і г.д.

Пра гэта трэба гаварыць. І трэба змагацца за свае правы. Бо ніхто іншы за нас гэтую справу рабіць ня будзе».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG