Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 ліпеня. Суд над Андрэем Моўчанам, перадача графічных лістоў Шагала Мастацкаму музэю і забарона слова “жыд” у беларускай мове.


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е

Добрае, без ападкаў. Тэмпэратура 24-26 градусаў цяпла.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск – у судзе Першамайскага раёну (вул. Талбухіна, 9) адбудзецца суд над актывістам грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэем Моўчанам. Паседжаньне, раней прызначанае на 16 ліпеня, было перанесены з-за няяўкі ў суд міліцыянтаў-сьведкаў па гэтай справе.

Менск – у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі (вул. Леніна, 20) у рамках мерапрыемстваў, прысьвечаных 125-годзьдзю зь дня нараджэньня Марка Шагала, адбудзецца перадача фірмай "Белгазпрамбанк" у дар музэю двух графічных лістоў Шагала – "Крыжовага шляху" і "Бачаньні Апакаліпсісу".

Менск – ля ўваходу ў Цэнтральны парк імя Чалюскінцаў у межах арт-праекту Zabor адбудзецца адкрыцьцё выставы рэпрадукцый сучасных беларускіх мастакоў, экспанаты будуць разьмешчаны на плоце парку з боку праспэкту Незалежнасьці. У 18.00 пачнецца прэс-канфэрэнцыя арт-праекту Zabor з удзелам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі.

Стамбул – адбудзецца чарговы раўнд перамоваў паміж Іранам і шасьцю краінамі (ЗША, Расея, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына) у справе ядзернай праграмы Тэгерану

Прышціна – пачынаецца візыт генсека ААН Пан Гі Муна ў Косава

Брусэль – пройдзе паседжаньне Рады Эўразьвязу

Брусэль – адбудзецца чарговы раўнд перамоваў аб далучэньні Македоніі да Эўразьвязу
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1618 годзе – пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён “Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне” і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве). Паасобнікі першага беларускага лемантара захаваліся ў Капэнгагене і Лёндане.

У 1925 годзе – Бюро ЦК КПБ выпусьціла пастанову “Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова «жыд» і замяніць яго словам «яўрэй»". Менавіта ад гэтай пастановы і пачалося ўжываньне ў беларускай мове пазычанага з расейскай слова "яўрэй". Дагэтуль па-беларуску можна было сказаць толькі "жыд", і гэтае слова, у адрозьненьне ад расейскай мовы, не было ў нас абразьлівым. Варта згадаць верш Янкі Купалы "Ўсебеларускія жыды" або працу Зьмітрака Бядулі "Жыды ў Беларусі". Вось жа менавіта 24 ліпеня 1925 у беларускай мове зьявілася новае слова — "яўрэй".

У гэты дзень нарадзіліся:

У 1783 годзе – Сымон Балівар. У Вэнэсуэле адзначаецца адмысловы Дзень Сымона Балівара. А быў ён змагаром за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы.

У 1802 годзе – нарадзіўся Аляксандар Дзюма-бацька, францускі аўтар вядомых ува ўсім сьвеце гістарычна-прыгодніцкіх раманаў.

24 ліпеня ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі драматург і заснавальнік нацыянальнага кінэматографу Рыгор Кобец, беларускі паэт Анатоль Астрэйка – аўтар словаў знакамітай песьні пра Нёман, артыст Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбук, беларускі палітык і заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобылю” Генадзь Грушавы.
На заканчэньне рубрыкі “Новы дзень” – цытата на памяць.

Як бы добра ты ні казаў, калі ты прамаўляеш занадта шмат, то ў рэшце рэшт пачнеш казаць глупствы.

Аляксандар Дзюма-бацька

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

"Крыжовы паход" Андэрса Брэйвіка

Нарвэскі журналіст: “Такія тэракты ня робяць адзіночкі”

Плянка турэмнай жорсткасьці па-беларуску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG