Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы мотапараплян над Ганцавічамі


Міхаіл Лемяшэўскі. Фота Ганцавіцкі час
Міхаіл Лемяшэўскі. Фота Ганцавіцкі час

Над Ганцавічамі зрабіў 20-хвілінны палёт на асабістым мотапарапляне мясцовы жыхар Міхаіл Лемяшэўскі.

У інтэрвію газэце «Ганцавіцкі час» Міхаіл Лемяшэўскі патлумачыў, што бел-чырвона-белы колер крыла ён выбраў сам:

«Для мяне гэтае спалучэньне колераў сьвятое. Гэта сымбалі маіх продкаў, бо я беларус. Сьвядомы беларус».

«Мотаплянэрызм — гэта зусім іншае адчуваньне. Мне хацелася праляцець, але і паказаць людзям, як выглядаюць нашы мясьціны з вышыні. Дзеля гэтага набыў адмысловую відэакамэру, і дзякуючы здымкам іншыя могуць убачыць тое, што бачыў я з вышыні птушынага палёту».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG