З-за моцнай залевы спыніўся рух грамадзкага транспарту: 40 тралейбусных, 3 трамвайных і 50 аўтобусных маршрутаў. Найбольшы перапынак у працы транспарту склаў 55 хвілін.
Брыгады ратавальнікаў рабілі аб’езд вуліц, працавалі экіпажы ДАІ, тэхніка «Гаррамаўтадару». Эвакуявана 15 аўтамабіляў, што трапілі ў палон воднай стыхіі. Пацярпелых сярод людзей няма, паведамляе МНС.