Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі абяцаюць чарговы транш крэдыту ЭўрАзЭС у гэтым годзе


Намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак заявіў, што ў Беларусі ёсьць усе шанцы атрымаць чацьвёрты транш крэдыту антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС да канца гэтага году.

«Беларусь зусім нядаўна атрымала трэці транш стабкрэдыту. Прыйдзе час — будзем весьці перамовы. Я думаю, што цалкам рэальна атрымаць у гэтым годзе», — заявіў Старчак журналістам у Менску.

Ён прызнаў, што праграма прыватызацыі дзяржуласнасьці ў Беларусі «ідзе зь цяжкасьцю». Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС «нэгатыўных сыгналаў аб выкананьні Беларусьсю сваіх абавязацельстваў не дае».

«Сёньня золатавалютныя рэзэрвы Беларусі пакрываюць трохмесячны імпарт, і
нас гэта цалкам задавальняе. Акрамя таго, нашы работнікі тут кажуць пра тое, што адбылася стабілізацыя нацыянальнай валюты і гэта было зроблена без валютных інтэрвэнцый».

Старчак дадаў, што Беларусь ўлічвае расейскі досьвед 2008 года па стабілізацыі сытуацыі на валютна-фінансавым рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG