Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караблі ВМФ Расеі ідуць на Сырыю?


Групоўка расейскіх баявых караблёў Паўночнага і Балтыйскага флётаў, сабраная ў Паўночнай Атлянтыцы пад адзіным камандаваньнем, накіроўваецца ў Гібралтарскі праліў.

«Групоўка пачала рух курсам на Гібралтарскі праліў. Камандуе групоўкай камандуючы Кольскай флятыліяй рознародных сіл Паўночнага флёту контар-адмірал Уладзімер Касатонаў», – цытуе паведамленьне мінабароны Расеі Інтэрфакс.

У склад аб'яднанай групоўкі ўвайшлі вялікія дэсантныя караблі «Аляксандар Атракоўскі», «Георгі Пабеданосец», «Кандапога» з Паўночнага флёту, вартавыя караблі з Балтыкі «Яраслаў Мудры», «Неўстрашымы», а таксама выратавальны буксір «СБС-921».

Акрамя таго, пазьней да групоўкі далучацца караблі Чарнаморскага флёту – вартавы карабель «Сьмятлівы», вялікія дэсантныя караблі «Цэзар Кунікаў» і «Мікалай Фільчанкаў» і два судны забесьпячэньня.

У цяперашні час, паводле мясцовай прэсы, караблі папаўняюць запасы на Кіпры.

Паводле афіцыйнай заявы мінабароны Расеі, караблі трох флётаў прымуць удзел у сумесных вучэньнях.

Раней у расейскім міністэрстве абароны не выключылі, што атрад баявых караблёў трох флётаў зойдзе ў Сырыю.

«Паколькі ў сырыйскім порце Тартус разьмешчаная расейская база, ня выключана, што караблі зойдуць у яе для папаўненьня запасаў», – паведаміў Расейскай службе Бі-бі-сі начальнік групы інфармацыйнага забесьпячэньня ВМФ Расіі Андрэй Тараман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG