НАДВОР'Е:
У Магілёве дождж, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +16...+19
У Беларусі і ў сьвеце
Менск, У судзе Цэнтральнага раёну будзе разгледжаны пазоў лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да МУС і міністэрства юстыцыі, пададзены палітыкам у сувязі з унясеньнем яго ў сьпіс невыязных
Менск, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47) пачне працу выстава "Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі"
Віцебск, працягнецца міжнародны фэстываль мастацтваў "Славянскі базар"
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1570: У Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.
1868: Сталіца Японіі перанесена з Кіёта ў Токіё.
1918: У Маскве пачаўся Усерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі
1919: Урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.
1924: Утвораны Сьветлагорскі раён.
1939: Латвія далучаная да СССР.
1941: Арганізавана генэральная акруга «Беларутэнія», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».
1942: Пачалася Сталінградзкая бітва
1945: Пачалася Патсдамская канфэрэнцыя
1992: Славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы
У гэты дзень нарадзіліся:
1954: Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны
1959: Барыс Пятровіч, беларускі празаік
У гэты дзень памерлі:
1918: Мікалай II, імпэратар расейскі, забіты разам зь сям'ёй
1998: Сяргей Сідар, беларускі географ, пэдагог
2000: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса, перакладчыца
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Сьвет ня будзе чакаць Эўропу, пакуль яна будзе займацца самакапаньнем, замест таго, каб вырашаць надзённыя праблемы
Ангэла Мэркель
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Нямеччына і Расея прыціснуць Лукашэнку разам?
Беларусы ўсё болей п'юць
Расея спрасьціла парадак працаўладкаваньня для беларусаў
Ад чаго 100 гадоў таму маглі пусьціць сьлязу арыштанты "Валадаркі"?
Вострая Брама