Як паведаміла БелаПАН маці зьняволенага, тэлефонная размова адбылася 14 ліпеня. «Гэта быў усяго трэці званок з калёніі. Ігар сказаў, што яму два тыдні таму настойліва прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта. Ён гэта рабіць адмовіўся. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі на два тыдні ў штрафны ізалятар. І ўжо ў СІЗА стала яму вядома пра пастаноўку ў калёніі на прафіляктычны ўлік», — распавяла Валянціна Аліневіч.
Паводле маці зьняволенага, Ігар патэлефанаваў ёй адразу пасьля выхаду з ШЫЗА:
«Ён растлумачыў, што на прафіляктычны ўлік яго паставілі ў сувязі з тым, што ён нібыта схільны да нападу і ўцёкаў. Усе непрыемнасьці ў Аліневіча пачаліся ў апошнія месяцы. Ён адседзеў без асаблівых праблем у калёніі амаль год. І ніякіх праблем не ўзьнікала. І тут, за апошні месяц, у яго пачаліся нейкія спагнаньні, парушэньні, ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, цяпер пастаўлены на прафіляктычны ўлік. Гэта значыць, на яго раптам узмацніўся ціск», — лічыць Валянціна Аліневіч.
27 траўня 2011 году суд Заводзкага раёну Менску асудзіў Аліневіча паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2, 3 арт. 218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці) Крымінальнага кодэксу. Ён быў асуджаны на восем гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Працэс па справе анархістаў пачаўся 18 траўня. Яны абвінавачваліся ў зьдзяйсьненьні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасьці ў правядзеньні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідваньні бутэлькамі з запальнай сумесьсю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінаваўся шэраг нападаў на іншыя будынкі: закідваньне фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынка Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленьняў «Беларусбанку» і банку «Масква-Мінск», аддзяленьня міліцыі ў Салігорску.