Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыя заклікае пакаяцца перад асэтынамі і памірыцца з Расеяй


У горадзе Горы - недалёка ад Паўднёвай Асэтыі – ў нядзелю ўвечары прайшоў шматтысячны мітынг апазыцыі

У горадзе Горы - недалёка ад Паўднёвай Асэтыі – ў нядзелю ўвечары прайшоў шматтысячны мітынг прыхільнікаў апазыцыйнай кааліцыі "Грузінская мара», якую ачольвае мільярдэр Бідзіна Іванішвілі. Выступаючы на мітынгу, ён заклікаў грузінаў і асэтынаў, якія перажылі вайну 2008 года, да замірэньня.

Асноўнай тэмай перадвыбарчага мітынгу апазыцыйнай кааліцыі сталі падзеі чатырохгадовай даўніны. Іванішвілі зноў абвінаваціў улады Грузіі ў неадэкватным адказе на абстрэлы грузінскіх вёсак – з боку Паўднёвай Асэтыі, што і прывяло, на яго думку, да шырокамаштабнага канфлікту.

«Мы не зможа вярнуць загінулых, але можам знайсьці ў сабе сілы пакаяцца і прымірыцца з нашымі братамі – асэтынамі», – заявіў Іванішвілі.

Бідзіна Іванішвілі абяцаў жыхарам Горы знайсьці агульную мову з Расеяй і вярнуць аграрыям расейскі рынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG