З пастарунку ён патэлефанаваў маці, якая хутка прыехала да будынку гарадзкога аддзелу міліцыі на вуліцы Уручскай. Распавядае сястра Андрэя Вольга:
«Мама стаяла на вуліцы каля пастарунку, яго выводзілі, каб адвезьці на мэдычнае абсьледаваньне на вуліцу Перадавую. Калі ён выходзіў, пасьпеў сказаць: „Мама, мяне зьбілі. Білі ў міліцэйскай машыне, і ў аддзяленьні міліцыі моцна білі. І цяпер я дрэнна чую, адна частка твару зноў зьнямела“. Я дакладна ведаю, што гэта былі супрацоўнікі дэпартамэнту аховы, якія выходзілі з пастарунку з аўтаматамі. Калі я ўдакладняла ў міліцыянтаў з ГАМу, за што яго затрымалі, яны адказалі, што на яго складзены пратакол».
Як распавяла сястра Андрэя Вольга Моўчан, зараз ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што на Акрэсьціна. Родныя ўжо адвезьлі яму цёплыя рэчы і ваду. А ў панядзелак Андрэя будуць судзіць па артыкулах Кодэксу ад адміністрацыйных правапарушэньнях 17.1 — дробнае хуліганства, і 23.14 — быццам бы ён расклейваў налепкі. «Не — сьмяротнаму пакараньню».
«Сёньня мы былі ў гарадзкім аддзеле міліцыі, а намесьнік начальніка паказаў нам налепкі, якія быццам бы былі ў заплечніку Андрэя — вялікімі літаратамі „не“ напісана, чырвоны крававы сьлед, і больш дробнымі літарамі „сьмяротнаму пакараньню“ напісана».
Тыдзень таму Першамайскі суд Менска аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг ва Ўруччы на знак салідарнасці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады яго моцна зьбілі міліцыянты, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан тыдзень правёў у шпіталі хуткай дапамогі. Цяпер яго зноў жорстка зьбілі і будуць судзіць.