Яраш Малішэўскі нарадзіўся ў Менску ў 1973 г.
СШ № 151, ПТВ № 31, гістарычны факультэт БДУ.
Працаваў сталяром, аўтасьлесарам, таксыдэрмістам, прадаўцом, гандлёвым агентам, намесьнікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтру імя Францішка Скарыны, рэдактарам агенцтва «Рыф-Тур», гідам у турыстычнай сфэры і інш.
Музыка-мультыінструмэнталіст: гітара, дуда, ліра, пэркусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, варган, мандаліна.
Браў удзел у разнастайных фэстывалях, складанках, трыб’ютах і альбомах.
Супрацоўнічаў з гуртамі «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues».
Удзельнік капэлі «Pete-Paff».
Галоўны музыка паэтычнага тэатру «Арт.С».
У 2010 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла супольная з Аксанай Спрынчан кніга «Незвычайная энцыкляпэдыя беларускіх народных інструмэнтаў».