Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Мэркель: абразаньне застанецца легальным


Малітва падчас цырымоніі абразаньня ў Косаве
Малітва падчас цырымоніі абразаньня ў Косаве

Офіс канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель запэўніў мусульманскія і габрэйскія суполкі, што ўрад ня будзе забараняць практыку абразаньня.

Нядаўна суд у Кёльне разглядаў выпадак з 4-гадовым хлопчыкам з мусульманскай сям’і, які пасьля абразаньня згубіў шмат крыві і трапіў у шпіталь. Паводле судовага рашэньня, абразаньне павінна праводзіцца толькі ў паўналетняй асобы.

Пры гэтым габрэйскія рэлігійныя традыцыі патрабуюць абразаньня хлопчыкаў на восьмы дзень пасьля нараджэньня. Мусульманскія традыцыі залежаць ад плыні ў ісламе і ад мясцовых звычаяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG